BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пад пытаннем будучыня беларускамоўнага садка №14

У Беластоку распачалася рэкрутацыя ў гарадскія дзіцячыя садкі, але для садка Przedszkole Samorządowe №14 гэты набор можа стаць вызначальным. Ад яго вынікаў залежыць, ці захавае ўстанова сваю самастойнасць і беларускамоўныя групы.

Ганна Смык-Койла

Дырэктарка Ганна Смык-Койла падкрэслівае: сёння гаворка ідзе не толькі пра чарговы набор, але і пра будучыню ўсёй установы:

-Мы тры дні адкрытыя і яшчэ бліжэйшыя дзве суботы ад 10 да 12. Запрашаем усіх дзяцей – беларускамоўных, польскамоўных. Бо гэты набор для нас вельмі-вельмі важны. Нам вельмі важна, каб былі дзеці. Маем у гэтым годзе яшчэ так званыя групы агульнадаступныя з польскай мовай навучання і, зразумела, з беларускай мовай навучання. Сёння першы дзень рэкрутацыі, калі будуць нейкія складанасці з запаўненнем дакументацыі, запрашаем да нас. Бо можна ў папяровай версіі скласці дакументы ў нашым сакратарыяце. Калі казаць пра беларускую групу, то мы вельмі шмат працуем, дзеці маюць шмат актыўнасцяў. Арганізуем шмат імпрэз, выстаў, дзеці прымаюць удзел у конкурсах, у аглядзе “Беларускай песні” і інш.

набор у беларускамоўны садок №14 у Беластоку

Садок  №14 запрашае бацькоў на тры дні адкрытых дзвярэй, падчас якіх можна пазнаёміцца з настаўнікамі, умовамі і адукацыйнай прапановай. Сама рэкрутацыя працягнецца да 6 сакавіка.

Рэкрутацыя ў гарадскія дзіцячыя садкі:

https://www.bialystok.pl/pl/dla_mieszkancow/edukacja/rekrutacja/nabor_do_przedszkoli_i_oddz_0_w_.

Цалкам гутарка:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і PS14