У Беластоку падпісалі дамовы на паляпшэнне даступнасці ў навучальных установах горада на агульную суму больш за 1 мільён злотых.

Лукаш Пракорым
Важнасць такой падтрымкі адзначыў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– Гэта інвестыцыя разлічана для паляпшэння ўмоваў навучання дзяцей інвалідаў. Паляпшэнне даступнаці – гэта адно з найважнейшых задач для стратэгіі нашага ваяводства. Сёння мы падпісваем дзве дамовы на мільён злотых для двух беластоцкіх школ. Сродкі будуць прызначаны для пабудовы двух ліфтаў.
Намеснік Прэзідэнта Беластока Томаш Клім запэўніў, што такая падтрымка – не апошняя для гарадскіх навучальных устаноў:
– Дзякуючы гэтаму мы збіраемся палепшыць умовы навучання для дзяцей інвалідаў, палепшыць даступнасць гэтых школ. У іншых школах таксама ёсць асобы, якія маюць патрэбы, звязаныя з даступнасцю. Таму мы будзем старацца, каб ва ўсіх беластоцкіх школах палепшыць даступнасць.
Адпаведна фінансавую падтрымку са сродкаў Дзяржаўнага фонда рэабілітацыі інвалідаў атрымалі VII Агульнадаступны Ліцэй у Беластоку і Комплекс электрашкол імя прафесара Януша Грашкоўскага ў Беластоку.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя