У Беластоку ў Цэнтры праваслаўнай культуры прайшоў фінальны этап, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў агульнапольскай Алімпіяды праваслаўных рэлігійных ведаў.

Гаворыць пераможца – Аляксандра Грыцюк, а таксама ўдзельнікі і госці цырымоніі:
– Да канца не спадзявалася на гэта, але я вельмі ўдзячная.
– Я пад уражаннем ад колькасці ўдзельнікаў. І спадзяюся, што моладзь хоча здабываць веды. І маю надзею, што гэтыя веды будуць скарыстаныя, бо веды – гэта адно, а выкарыстанне гэтых ведах – гэта другое.
– Вельмі задаволеная, што ў гэтым годзе брала ўдзел у алімпіядзе. Акрамя таго, што добра правяла свой час і пазнаёмілася з новымі людзьмі, але яшчэ навучылася шмат чаму, набыла веды, якія абавязкова скарыстаю ў наступных гадах свайго жыцця. І гэта вельмі важна.
– Вельмі цешуся, што гэтая алімпіяда абняла ўсю краіну. І з усіх епархіяў мелі прадстаўнікоў, сапраўды вельмі выбітных маладых людзей.
Алімпіяда праваслаўных рэлігійных ведаў сярод вучняў агульнаадукацыйных ліцэяў праводзілася ў Польшчы ў 16-ы раз.

Цалкам матэрыял:











Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя