BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падсумавалі конкурс „Kapliczki Podlaskie 2025”

У Беластоку адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу „Kapliczki Podlaskie 2025 – ocalić od zapomnienia” (“Каплічкі Падляшша 2025 — захаваць ад забыцця”). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел амаль усе намінанты, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Падляшскага ваяводства.

Падвядзенне вынікаў конкурсу „Kapliczki Podlaskie 2025 – ocalić od zapomnienia” ў Беластоку.

Пра асаблівасці сёлетняга конкурсу распавёў Яцэк Пярунэк, сябра управы Падляшскага ваяводства:

Па словах Кшыштафа Давід-Кавалеўскага з Краснаполля, з «Цэнтра развіцця традыцый мінуўшчыны», кожны аб’ект – мае свае асаблівасці:

Дзесяць каплічак і рэлігійных фігурак па ўсім Падляшшы атрымаюць фінансавую падтрымку ў межах конкурсу „Kapliczki Podlaskie 2025 – ocalić od zapomnienia”. На адзін аб’ект можа быць выдаткавана да 10 тысяч злотых, а ўсе працы мусяць быць завершаныя да снежня 2025 года.

Конкурс ладзіцца штогод і ўжо стаў неад’емнай часткай культурнага календара Падляшша. Яго мэта — захаваць, даследаваць і папулярызаваць сакральную народную архітэктуру — ад драўляных фігурак на скрыжаваннях да каплічак у дварах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя