BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку падвялі вынікі праекта па захаванні беларускіх магіл

У Беластоку адбылося ўрачыстае закрыццё праекта па ахове магіл беларускіх дзеячаў культуры і гісторыі. Дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў з Падляшша і Беларусі, ініцыятыве ўдалося сабраць 8444,27 злотых.

Прадстаўніца Хаба «Новая Зямля», партнёра збору, Надзея Салаўева ўручыла падарункі спонсарам:

– Я вельмі рада, што ўсё атрымалася, што паспяхова закрыўся гэты збор. Не ўсе зборы, якія адкрывае «Гронка», заканчваюцца паспяхова. Напэўна была добрая піяр-кампанія. Дзякуй нам усім.

Кажа ўдзельніца праекта, прадстаўніца ТБМ у Беластоку Вольга Казановіч:

– Гэта добра, што ў гэтыя дні ўпарадкаваныя могілкі. Закрылі збор, аплацілі ўтрыманне магіл на 20 гадоў. Гэта вельмі добра. Нашая маленькая справа зроблена супольна.

У межах мерапрыемства ўсе спонсары атрымалі і плакаты ад фонду «Тутака» як знак падзякі за ўдзел у праекце. Пасля ўрачыстага ўручэння падарункаў удзельнікі накіраваліся на экскурсію па Усіхсвяцкіх могілках, каб асабіста ўбачыць вынікі работы і аддаць пашану памяці беларускіх дзеячаў.

Сродкі для рэалізацыі праекта былі сабраныя пры падтрымцы краўдфандынгавай платформы Gronka, якая дапамагае беларускім ініцыятывам ажыццяўляць важныя грамадскія праекты.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя