BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку падвялі вынікі шасці тыдняў дзеяння буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

У Беластоку, у сядзібе Падляшскага аддзелу памежнай аховы прайшла прэс-канферэнцыя, на якой падвялі вынікі шасці тыдняў працы буфернай зоны на польска-беларускай мяжы.

Кажа прэс-сакратар Каменданта Падляшскай памежнай аховы Катажына Здановіч:

Добра бачна, што пасля ўвядзення буфернай зоны спробы нелегальнага перасячэння мяжы знізіліся на 70%. За апошнія суткі ў Дубічах Царкоўных спробаў нелегальнага перасячэння мяжы не было, а ў Чарэмчы, а таксама ў Крынках спробы былі, але іх было менш. Вось такія падзеі мы фіксавалі апошнім часам. За апошнія суткі таксама мелі месца спробы незаконнага перасячэння мяжы праз памежную раку Свіслач.

Кажа прэс-сакратар Каменданта Ваяводскай паліцыі ў Беластоку, падінспектар Томаш Крупа:

З пачатку функцыянавання зоны такіх інтэрвенцый было 13. Што тычыцца ліпеня, то ёсць тры інтэрвенцыі, у якіх бралі ўдзел супрацоўнікі паліцыі, две на пачатку ліпеня і апошняя інтэрвенцыя 22 ліпеня. Падчас яе з беларускага боку ў польскія службы былі паляцелі камяні. Ніхто не пацярпеў, а 20 агрэсіўна настроеных людзей адступілі ў глыб Беларусі.

Адаведна прадстаўднікі службаў запэўнілі, што Падляшша, як і сама польска-беларуская мяжа па-ранейшаму ў бяспецы. Аграджэнне на мяжы з Беларуссю будзе ўмацавана гарызантальнымі элементамі, якія зробяць яго непраходным і абароненым ад спроб фарсіравання.

Беларускае Радыё Рацыя