BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку паказалі «Беларускі абрад на сцэне»

Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку ладзіць 30-ы агляд абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне». А пачалася рэгіянальная прэзентацыя з Беластоку. 

Гавораць арганізатары і ўдзельнікі імпрэзы:

– 30-ы раз сустракаемся тут, у Беластоку, каб паглядзець нашы беларускія абрады. Абрады, можна сказаць, з Беластока, Маліннік, Сямятыч, Акавіц.

Нечыпурук Вера, з Маліннік:

– Наш гурт называецца “Малінкі”. Мы падумалі, што яшчэ такога абраду мы не мелі, як гэты. А тыя запісы пойдуць у памяць, бо іх ніхто не спяваў і не будзе спяваць. І так у дзвюх прыехалі.

– Мы прадстаўлялі сіроцкае вяселле, як сірату выдавалі замуж.

У Беластоку былі прадстаўленыя 4 абрады – «Каравай», «Вячоркі», «Песні з сірочага вяселля» і «Вечар з музыкай». Агулам жа ў рэгіянальным аглядзе прымуць 12 калектываў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя