BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку паказалі рарытэтныя аўтамабілі

Падляшскі кансерватар помнікаў сумесна з Клубам аматараў транспарту ў Беластоку зладзілі каля палаца Гасбахаў выставу “Аўтамабілі на бруку”. Разам з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства Падляшскі ваяводскі захавальнік помнікаў Адам Мусюк паразважаў пра тое, калі транспартны сродак можна лічыць гістарычнай каштоўнасцю:

– Аўтамабілі – гэта элементы культурнай і гістарычнай спадчыны. Цудоўныя аўтамабілі – гэта па-першае. Па-другое – гэта сведкі гісторыі, месцаў, падзей. Гама гістарычных аўтамабіляў вельмі разнастайная.

У Польшчы гістарычныя аўтамабілі маюць спецыяльныя жоўтыя нумары, і іх колькасць ужо перавысіла 60000. Для аптымізацыі працэсу Ваяводскае ўпраўленне аховы помнікаў у Беластоку прапанавала браць на ўлік толькі тыя транспартныя сродкі, якім 50 гадоў і больш.

Беларускае Радыё Рацыя