
У беластоцкай прасторы MIEJSCЕ на Мальмеда, 6, аматарскі тэатр з Тыкоціна паказаў спектакль пра Пурым.
Рэжысёрам выступіла Ева Врачыньска:
– Гэта вельмі важна, бо няма сапраўднага габрэйскага жыцця, няма гэтай супольнасці, якая была знішчана немцамі. Гісторыкі літаратуры лічаць, што такога кшталту прадстаўленні далі пачатак габрэйскаму тэатру.

Адпаведна спектакль “Пурымшпіль” у выкананні Тыкоцінскага аматарскага тэатра будзе паўтораны ў Музеі ў Тыкоціне 10-сакавіка, а 14-30. А сёлета свята вызвалення габрэяў Пурым прыпадае акурат на 25 сакавіка.






Беларускае Радыё Рацыя






