BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку паказалі традыцыйны абрад на Хануку

У беластоцкім Музеі памяці габрэяў “Miejsce” адбыўся спектакль аматарскага тэатра з Тыкоціна, прысвечаны Хануцы.  Для гасцей прагучалі спевы, запальваліся падсвечнікі, прайшло ханукальнае шэсце, а таксама –  лекцыя пра сутнасць Ханукі і яе значэнне ў юдаізме.

Важнасць такіх мерапрыемстваў для ўсіх меншасцяў на Падляшшы адзначыў актывіст  Miejsce Аляксандр Сосна:

– Як пытаюцца ў мяне “хто я?”, я адказваю: з роду – беларус, сэрцам я, як Шапэн, паляк, душой – габрэй, а валанцёрам – эсперантыст. Беларуская меншасць, габрэйская меншасць, і хто як кажа з беларускай меншасці, то я прызнаюся, што я ўкраінец то ўкраінец, беларус то беларус, габрэй то габрэй для таго, што трэба абараняць меншасць.

Ханука ў Беларусі і Польшчы, як і ва ўсім свеце, адзначаецца 8 дзён. У гэтым годзе святкаванні пачнуцца ўвечары 25 снежня і скончацца 2 студзеня 2025 года.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя