BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку дамаўляюцца адносна буфернай зоны на польска-беларускай мяжы

У Беластоку гэтымі днямі праходзяць кансультацыі і перамовы паміж дзяржаўнымі органамі ўлады, вайскоўцамі і органамі мясцовага самакіравання датычна ўсталявання адпаведнай буфернай зоны на польска-беларускай мяжы.

Генерал памежнай службы, камендант Падляшскага аддзелу – Славамір Клекотка адзначыў, што самым праблемным кавалкам мяжы з’яўляецца – Гайнаўшчына.

– Маем 247 кіламетраў граніцы з Беларуссю. Практычна 95% здарэнняў адбываецца на адлегласці каля 45 кіламетраў і гэта галоўным чынам у Гайнаўскім павеце. З пачатку года маем 16 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння граніцы. Тут маем канцэнтрацыю гэтых спроб. Хтосьці гэта арганізуе, спецыяльна канцэнтруе мігрантаў у гэтым раёне, відавочна ўлічваючы асаблівасці гэтай тэрыторыі.

Віцэ-ваявода Падляшша Павел Крутуль адзначае, што прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання ў прымежнай зоне ставяцца да сітуацыі з разуменнем. Акурат зараз ідуць кансультацыі і абмеркаванні па вызначэнні гэтай буфернай зоны.

Мы задаволены, што органы мясцовага самакіравання і кіраўніцтва ваеводства прыходзяць да паразумення з памежнымі службамі ў справе буфернай зоны. Мы супольна малявалі на мапе межы гэтай буфернай зоны. Гэта цешыць, што ёсць паразуменне і што ёсць вынік працы на такім высокім узроўні.

Віцэ-маршалак адзначыў, што папярэдне ёсць прапанова ўсталяваць зону на 90 дзён, у выпадку, калі сітуацыя на мяжы не пагоршыцца.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя