
У беластоцкай прасторы MIEJSCЕ пры аншлагу прайшла сустрэча з гарадзенскім журналістам Русланам Кулевічам, які распавёў пра габрэйскую Гародню і прадставіў вынікі сваёй працы з габрэйскай спадчынай:
– Я габрэямі цікавіўся яшчэ ў Гародні. Мы зрабілі сустрэчу ў Беластоку, бо была гадавіна. 81 год таму ў Гародні было ліквідавана гарадзенскае гета. Я той чалавек, які збіраў успаміны сталых гарадзенцаў, збіраў розныя рэчы на тэму гета і гарадзенскага габрэйства. Гародня так блізка і так далёка для нас, мы павінны расказваць пра яе.
Руслан Кулевіч працуе над трэцяй кнігай успамінаў гарадзенцаў пра габрэяў пад назвай “Апошнія сведкі Гародні”.












Беларускае Радыё Рацыя






