BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прадставілі кандыдатаў Форуму меншасцяў Падляшша

У беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры адбылася сустрэча з кандыдатамі на самаўрадавых выбарах ад Форуму меншасцяў Падляшша.

На фота (злева направа): Томаш Герасімюк, Мікалай Войцюк, Марэк Кулакоўскі, Эва Такаюк, Алег Латышонак, Анна Леановіч, Лукаш Бірыцкі, Яраслаў Вэрдоні, Марэк Масальскі.

Да ваяводскага самакіравання ў акрузе Беласток кандыдуе Марэк Масальскі, а да павятовага самакіравання з акругі, якая ахоплівае гміны Юхнавец Касцельны, Сураж і Заблудаў, – Лукаш Бірыцкі. А за мандат у Радзе гораду Беласток пазмагаюцца:

акруга №1 – Томаш Герасімюк

акруга №2 – Эва Такаюк

акруга №3 – Мікалай Войцюк

акруга №4 – Анна Леановіч

акруга №5 – Марэк Кулакоўскі

Стартуюць яны з пазіцыі нумар 3 на лісце Грамадзянскай Кааліцыі.

Акрамя гэтага з беларусаў у Соймік Падляшскага ваяводства з Беластоку са спісу ад “Права і Справядлівасці” стартуе Славамір Назарук.

Прафесар Алег Латышонак прадставіў кандыдатаў беларускай меншасці ў Раду горада Беластока:

-Нашае беларускае арганізаванае асяроддзе прадстаўляюць Тамаш Герасімюк і Марэк Кулакоўскі. Яны абодва ў Асацыяцыі бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову. Спадзяюся, што калі яны стануць раднымі, будзем мець вельмі моцны голас у гарадской Радзе ў нашых справах.

Кажа кандыдат ў Раду Беластока, кіраўнік Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА» Тамаш Герасімюк:

-Я кандыдат Грамадзянскай кааліцыі ад Форуму меншасцяў Падляшша. Самае важнае, каб кожны ў Радзе чуў наш голас. Зараз шмат беларусаў, якія прыехалі з Беларусі, і дыяспара таксама зацікаўлена ў тым, каб вучыцца на нашай мове.

Кажа кандыдат ў Раду горада Беласток, юрыстконсульт Марк Кулакоўскі:

-Хачу, каб беларускі голас быў чутны ў Радзе горада Беласток. З думкай пра тое, як я бачу беларускую культуру, і маю надзею, што яна будзе надалей развівацца. Бо ёсць беларусы на Беласточчыне. Думаю, што яны патрабуюць мерапрыемстваў, якія будуць развіваць нашую беларускую культуру.

Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць у бліжэйшую нядзелю, 7 красавіка.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя