У Беластоку адбылася прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў у ЗША для беларусаў.
Перад прадстаўнікамі беларускай дыяспары выступілі супрацоўнікі Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі (American Councils for International Education) Вадзім і Віктар:
– Праграмы стыпендыі ўрада ЗША ўсе накіраваныя на грамадзян і грамадзянак Беларусі. З улікам бягучай сітуацыі ў краіне, з улікам таго, што шмат хто зараз вымушана ці не вымушана з’ехаў з Беларусі. А менавіта для грамадзян і грамадзянак Беларусі існуе такое выключэнне, што незалежна ад месца жыхарства яны могуць падавацца на ўсе гэтыя праграмы. Усе гэтыя магчымасці для іх адкрытыя.
– Паступаць могуць як школьнікі, так і студэнты, нават асобы з вышэйшай адукацыяй. Мы распавядаем, як уладкаваны гэты працэс, і яшчэ распавядаем, як не плаціць за адукацыю, то бок выйграць гэты конкурс – стыпендыю.
На сустрэчы, прысвечанай праграмам абмену, рэсурсам EducationUSA для паступаючых у ВНУ ЗША, сабралася поўная заля з маладых людзей беларускай дыяспары Беластока. Удзельнікі даведаліся пра магчымасці ўдзелу грамадзян Беларусі ў шэрагу праграм урада ЗША, многія з якіх прапануюць поўнае фінансаванне выдаткаў.
Падрабязную інфармацыю пра адукацыйныя мажлівасці ў ЗША можна знайсці тут.

Беларускае Радыё Рацыя






