Гістарычны музей у Беластоку зладзіў прэзентацыю каталога, які суправаджае выставу «Супраціў 1863 г. Падляшша ў Студзеньскім паўстанні».

Выданне прадставіў дырэктар музея Пётр Нізёлэк:
– Гэтая кніга з’яўляецца нетыповым каталогам выставы. Ёсць тут некалькі тэкстаў прысвечаных перспектыве археалагічнай, як гэтую тэму паказваюць археалагічныя даследаванні з гэтага рэгіёну. Ёсць агульны тэкст, якія апавядае пра падзеі паўстання на Падляшшы. А таксама матэрыялы, звязаныя з гэтай тэмай.
Каталог «Супраціў 1863 г. Падляшша ў Студзеньскім паўстанні» можна набыць у Гістарычныі музей у Беластоку. Акрамя гэтага для агляду даступная і сама выстава з нагоды 160-годдзя выбуху Паўстання 1863 года на Падляшшы.
Цалкам матэрыял:
















Беларускае Радыё Рацыя






