У актавай зале Электратэхнічнага факультэта Беластоцкай Палітэхнікі прайшла гала-вечарына солтысаў Падляшскага ваяводства, арганізаваная Маршалкоўскай управай. З 3000 кіраўнікоў салецтваў Падляшша ў Беласток завіталі больш за 600 чалавек.

Сябра Праўлення Маршалкоўскай Управы Багдан Дыюк адзначыў важнасць такіх сустрэч, дзе можна абмеркаваць пытанні, звязаныя і з прыгранічнай сітуацыяй:
– Справа тут у тым, што мы больш глядзім у кантэксце Гміны. Гміна падзелена на гэтыя вёскі. Мы можам толькі сказаць што праблемы звязаныя з дэпапуляцыяй, а нават, з вельмі хуткай дэпапуляцыяй. Калі ўзнікаюць пытанні інфраструктуры, пытанні нейкіх ініцыятываў, складана ініцыяваць праекты, калі ў сельскай мясцовасьці жменька жыхароў. З іншага боку, гэта патрабуе ад мясцовых, раённых і абласных уладаў аказваць большую падтрымку людзям, у тым ліку старастам вёсак, якія жывуць у вёсках, прымежных ці на мяжы.
Цалкам матэрыял:
Традыцыйна ў ходзе мерапрыемства былі абвеўчаны пераможцы ваяводскага этапа Нацыянальнага конкурсу “Салецкі фонд – лепшая ініцыятыва”. Журы конкурсу ўзнагародзіла тры салецтвы: Трэсцянку ў гміне Нараў (першае месца), Трашчоткі ў гміне Бельск-Падляшскі (другое месца) і Ласінку ў гміне Нараў (трэцяе месца).
Фота аўтара:



Белрускае Радыё Рацыя






