BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла канферэнцыя, прысвечаная яўрэйскай спадчыне Падляшша

У Беластоку, у Вялікай зале Палаца Браніцкіх, адбылася міжнародная канферэнцыя
«Падляшская крыніца талентаў: учора і сёння. Падляшскія карані: Яўрэі, якія змянілі свет», прысвечаная ўнёску яўрэйскіх жыхароў Беластока і рэгіёну ў развіццё навукі, культуры, мастацтва і грамадскага жыцця.

Падчас канферэнцыі
Падчас канферэнцыі

Кажа прадстаўнік арганізатара, актывіст беластоцкага Музея памяці габрэяў „Miejsce” Аляксандр Сасна:

– ІМы арганізавалі гэтую канферэнцыю, каб паказаць для ўсіх з Беластоку і Беласточчыны, што тут былі людзі, каторыя былі асновай ва ўсім свеце ўсялякіх прадпрыемстваў. Мы паказваем, хто тут нарадзіўся, у Крынках, у Саколічах, у Беластоку. Па нацыянальнасці ён быў габрэй, але стварыў штосьці такое цікавае – ці тэлефон, ці інтэрнэт.

Асноўную частку канферэнцыі занялі навуковыя даклады.  Сярод дакладчыкаў выступіў Пётр Знанецкі, які прадставіў гісторыю жыцця і творчыя дасягненні кампазітара з Беластока Джэя Гарні (Jay Gorney) — вядомага дзеяча музычнай культуры ХХ стагоддзя:

– Гэта стары тэлефон, якім быў усталяваны як мікра-камп’ютар, на якім гралі песні, якія скампанаваў Джэй Гарні (Jay Gorney) – кампазітар, які паходзіць з Беластока. Ён яшчэ падчас Другой сусветнай вайны іміграваў у ЗША і там зрабіў вялікую кар’еру як кампазітар.

Канферэнцыя прайшла пры падтрымцы Падляшскага ваяводства, якое выступіла стратэгічным партнёрам праекта. Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі наборы паштовак на польскай і ангельскай мовах, падрыхтаваныя ў межах праекта. Увечары ў Беластоку таксама адбыўся канцэрт, які стаў культурным працягам канферэнцыі і сімвалічным ушанаваннем яўрэйскай музычнай спадчыны рэгіёну.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя