BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла перадкалядная сустрэча беларускіх журналістаў


У Беластоку ў хабе «Новая Зямля» прайшла традыцыйная перадкалядная сустрэча журналістаў з Беларусі, якія зараз жывуць і працуюць у сталіцы Падляшша пасля выезду з Радзімы. Такая сустрэча адбываецца ўжо трэці год запар, падчас якой калегі падвялі вынікі адыходзячага году ў сваёй працы, падзяліліся дасягненнямі ды ўзаемнымі святочнымі падарункамі.

Гаворыць адна з арганізатарак гэтых сустрэч – Зоя Хруцкая:

– Добры момант каб сабрацца, пабачыцца з калегамі, якія працуюць у вельмі розных месцах, а ў цяперашніх умовах мы не так часта можам перасякацца дзесьці, таму што мы працуем пераважна асобна, дзе не так шмат камунікацый з калегамі, і таму кожная магчымасць пабачыцца, пачуць што ў каго адбываецца, хто чым жыве, што для каго важнае, што ў каго адбылося – яна сапраўды каштоўная.

Аляксей Шота. Фота: hrodna.life

Рэдактар рэсурса Hrodna.life Аляксей Шота, які зладзіў адукацыйны блок сустрэчы, адзначае, што 2025 год, які абяцаў быць цяжкім для беларускіх сродкаў масавай інфармацыі у выгнанні, быў пераадолены з мінімальнымі стратамі, а дзесьці нават і з набыткамі.

– Агулам для ўсяго беларускага медыя-сектара, для беларускай медыя-супольнасці год прайшоў усё ж такі лягчэй, чым чакалася, таму што пачатак году быў алярмісцкі, і ў гэтых складаных умовах з мінімальнымі стратамі, я лічу, уся супольнасць прайшла яго. І многія нарасцілі аўдыторыі на розных платформах, былі эксперыменты, новыя прадукты. Былі і страты, але агулам, у тых складаных умовах, якія былі, мы вельмі годна працавалі.

У Беластоку нароўні з Варшавай ды Вільняй паўнавартасна дзейнічаюць некалькі рэдакцыяў беларускіх СМІ ды яшчэ дзясяткі журналістаў, якія паасобку супрацоўнічаюць з іншымі незалежнымі беларускімі сродкамі масавай інфармацыі.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя