У беластоцкім Тэатры лялек адбылася прэзентацыя кнігі Анны Радзюкевіч «Слова ў няволі». У ёй падляшская журналістка і даследчыца праваслаўнай царквы ў Польшчы разважае пра хрысціянскае слова ў варунках сучаснага свету.

Гаворыць аўтарка кнігі, удзельнікі і госці яе прэзентацыі:
-Слова больш за ўсё святое, сакральнае трапляе зараз у няволю. Не толькі разбураюць цэрквы, касцёлы, але і сакральнае слова трапляе ў заняпад. Яго выціскаюць з публічнай прасторы і заганяюць выключна ў храм.
-Калі пані Анна запрасіла мяне правесці сустрэчу, я пагадзіўся без вагання. Калі атрымаў гэтую цудоўную кнігу «Слова ў няволі», то зразумеў, што варта пра яе размаўляць, у ёй шмат аспектаў.
-Захаванне ўсяго таго, што ад нашых продкаў засталося, што яны нам перадалі. Перадусім праваслаўную веру, а з гэтым звязаныя і традыцыі, і культура і ўсё тое, што нас сфармавала. А кнігі – яны дапамогуць людзям гэта захаваць.
Творчую сустрэчу Анны Радзюкевіч і прэзентацыю яе новай кнігі «Слова ў няволі» суправадзіў выкананнем духоўных спеваў усходніх славянаў – квартэт Ansamble QattroVoce.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток






