У Хабе «Новая Зямля» кааліцыя Паўла Латушкі і Руху “За Свабоду” правяла перадвыбарчую сустрэчу з беларусамі Беластока.

Пра важнасць галасавання ў выгнанні за кандыдатаў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання разважаюць удзельнікі сустрэчы:
– Для таго, каб у нас была легітымная супольнасць людзей. Іерархічная структура ўсё ж такі павінна быць, бо вельмі шмат людзей выехала. І тыя людзі, якія ад імя беларусаў і для беларусаў робяць нейкія справы, у іх павінна быць права прадстаўляць інтарэсы нас.
– Мае сэнс, таму што мы павінны абраць сваіх прадстаўнікоў у протапарламент. І гэта ад нас залежыць, як гэты протапарламент будзе выглядаць.
– У Беларусі ніколі не было выбараў, хоць зараз будуць. Трэба беларусам пачынаць разумець, што такое дэмакратыя, што такое выбары, якія-ніякія, але ж выбары. Так, шмат хто супраць, шмат хто крытыкуе.
– Безумоўна, унутры Беларусі страшна, я не ангажую, не агітую, але мне падаецца, што калі ёсць магчымасць галасаваць, – гэта крутая магчымасць.
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду прадстаўнікі кааліцыі адказалі на пытанні выбаршчыкаў і абмяркуюць патэнцыяльныя сумесныя праекты і планы. Агулам сабралася каля 40 чалавек.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Беларускае Радыё Рацыя