
У беларускім хабе “Новая Зямля” адбылася сустрэча-кансультацыя беларускай дыяспары з бухгалтарам.
Сярод іншых было абмеркавана пытанне формы PIT-11, якая не мае аналагаў па запаўненні ў Беларусі, аднак у Польшчы з’яўляецца асноўным дакументам пра атрыманая даходы за год.
Кажа вядоўца сустрэчы, бухгалтар вышэйшай катэгорыі, Наталля Клімовіч:
– PIT-11 атрымліваюць толькі па “ўмове злецэння” або па “ўмове о працэ”. Калі ў вас няма непаўнагадовых дзяцей, няма нейкіх даходаў, то можна з ім увогуле можна нічога не рабіць. Калі вы ведаецец, што ў вас будзе “зврот падатку” або ёсць непаўнагадовыя дзеці, або ёсць нейкія даходы, то трэба падаваць гэты PIT. Пачынаецца гэта кампанія 15-га лютага да 30-га красавіка. На аснове PIT-11 трэба падаваць PIT-36 або PIT-37.
Акрамя гэтага на сустрэчы з бухгалтарам у хабе “Новая Зямля” прадстаўнікі беларускай дыяспары былі пракансультаваны па пытаннях у сферы падаткаў, дзейнасці ІП і рэгістрацыі дзейнасці, укладання дамоў і ZUS, вызначэння мінімальных заробкаў.
Беларускае Радыё Рацыя






