BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшла сустрэча мясцовай суполкі з кіраўніцтвам ТБМ

Сябры Беластоцкай суполкі Таварыства беларускай мовы сустрэліся з кіраўніцтвам ТБМ  з Лодзі. 

Пра мэту візіту ў Беласток распавёў кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Польшчы Вадзім Шышко:

Я вырашыў прыехаць яшчэ раз, каб даведацца, чым яны тут дыхаюць, можа, крыху скаардынаваць нашы сумесныя дзеянні. Тая сітуацыя, у якой мы знахозімся, моўная сітуацыя, ахавая. І ў нас толькі два варыянты: першы – гэта здацца, другі варыянт – бадацца і змагацца, нягледзячы ні на што. І тут збольшага праблема ў нас, у беларусах.

Падчас сустрэчы былі агучаны мэты бягучай дзейнасці ТБМ на тэрыторыі Польшчы і ўмовы для тых,  хто жадае далучыцца да яе дзейнасці. Сярод іншага Таварыства працуе над стварэннем разгалінаванай сістэмы самастойных суполак ТБМ па ўсёй тэрыторыі Польшчы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя