Беластоцкае культурнае таварыства «Русь» правяло ў Праваслаўным культурным цэнтры сустрэчу з гісторыкам, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта Алегам Латышонкам, які выступіў з дакладам «Што насамрэч азначаў тэрмін gente Ruthenus, natione Polonus?». Лекцыя выклікала дыскусію, падчас якой закраналіся пытанні паўставання беларускай мовы і беларускага народа.

Кажа Алег Латышонак:
– Я гэтага чакаў, спадзяваўся і меў надзею, паколькі гэта найважнейшая тэма для нас. Я адразу падумаў, што гэты даклад будзе такім уступам для дыскусіі адкуль беларуская нацыя, што з мовай і гэтак далей. Я спадзяваўся на падобныя пытанні і іх чакаў, і таму думаю, што добра, што тая дыскусія адбылася. Што можна было цікава адказаць.
Алег Латышонак — доктар хабілітаваны, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, працуе на гістарычным факультэце Беластоцкага ўніверсітэта. Яго навуковыя інтарэсы ўключаюць гісторыю працэсаў нацыябудаўніцтва ў Беларусі і Украіне, геагісторыю і цывілізацыю Усходняй Еўропы.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя




