Серыя сустрэч з выбітнымі польскімі спартоўцамі працягваецца.

На гістфак Беластоцкага ўніверсітэта завітаў Пётр Маркевіч — вясляр-байдарачнік, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Атланце. Падчас сустрэчы са студэнтамі Маркевіч распавёў аб сваім шляху да медаля.
– Вельмі дзякую за запрашэнне. Прыемна сустрэцца і трохі распавесці пра спорт, якому я прысвяціў 14 гадоў жыцця. Насамрэч гэта не шмат, бо ёсць кар’еры, якія робяцца значна даўжэй. Я змог дасягнуць даволі добрых вынікаў.

Пётр Маркевіч стаў адзіным з палякаў, які ў 1996 годзе заваяваў алімпійскі медаль у Атланце.
Беларускае Радыё Рацыя






