У Беластоку прайшлі адвэнтавыя міні-рэкалекцыі для каталікоў-беларусаў. . Іх правёў ксёндз Вячаслаў Барок.

Кажа ўдзельніца сустрэч, культуролаг і музеязнаўца, былая палітзняволеная Рэгіна Лавор:
– Я прыйшла сюды, таму што, па-першае, гэта для веруючага католіка такая падзея, калі напярэдадні святаў ён павінен ачысціцца ад сваіх сумневаў, ад сваіх грахоў. І, канешне, я хачу прыняць удзел у споведзі. І пакуль будзе імша за палітвязняў, то гэта таксама для мяне вельмі важна, бо я не магу не думаць пра гэтае пытанне, і мне вельмі складана не далучацца да такіх ініцыятываў. І я стараюся іх падтрымліваць.
Міні-рэкалекцыі для каталікоў-беларусаў у Беластоку адбываліся на базе рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай з Гвадэлупы, што месціцца па вуліцы Вроцлаўска, 8. Там жа штонядзелю адбываецца беларускамоўная імша. Пачатак а 14-й.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя






