У Беластоку 16 лютага адбыліся некалькі прэс-канферэнцый, прысвечаных пытанням бяспекі рэгіёну і рэалізацыі еўрапейскіх праграм, сярод якіх асабліва вылучалася праграма SAFE.

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі на прыкладзе нядаўняга візіту ў Фінляндыю падкрэсліў значэнне вывучэння замежнага вопыту для эфектыўнай арганізацыі абароны насельніцтва і грамадзянскай абароны:
-Адказам на гэтыя патрэбы і пагрозы сучаснага свету з’яўляецца праграма Еўразвязу SAFE. Еўразвязаўская, а таксама наша, польская, якой карыстаюцца многія краіны.
Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым агучыў канкрэтныя крокі па рэалізацыі праграм для падляшскіх гаспадарчых аб’яднанняў (колаў гаспадынь), каб узмацніць харчовую бяспеку рэгіёну. Натхненнем стаў візіт у Хельсінкі, дзе мясцовыя арганізацыі падтрымліваюць дзяржаву ў рэалізацыі задач па харчовай бяспецы.
Адпаведна, у Беластоцкім навукова-тэхналагічным парку было падпісана стратэгічнае пагадненне, якое адкрывае ініцыятыву «Саюз для рэгіёну». Паводле пагаднення, Падляшскае ваяводства будзе актыўна развіваць абаронны і тэхналагічны сектар, эфектыўна выкарыстоўваючы нацыянальныя і еўрапейскія сродкі.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






