BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшоў фінал IV Міжнароднага конкурсу дэкламатараў да Дня роднай мовы

У Беластоку ў чацвёрты раз адбыўся Міжнародны дэкламатарскі конкурс, прымеркаваны да Сусветнага дня роднай мовы. Фінал якога прайшоў у беластоцкім Тэатры лялек.

Гаворыць кіраўнік фонду “Тутака”, які арганізаваў конкурс, Павел Станкевіч:

–  Раней былі ўдзельнікі з усяго свету, а ў гэтым годзе крыху наадварот, канешне, ёсць тут і дыяспара, але даволі актыўнае Падляшша. Сёлета ў асноўным з Польшчы, але ёсць і з Літвы, адна ўдзельніца прыехала з Латвіі. Класна – будуем супольнасць вакол гэтага, смакуем нашу родную мову, нават калі яна не наша першая мова, не хатняя. Мне падаецца, што яна ёсць носьбітам беларускай душы.

Агулам да ўдзелу ў конкурсе было пададзена каля 100 заявак. 25 з іх узялі ўдзел у фінале ў чатырох узроставых намінацыях і ў конкурсе мастацкага відэа.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

***

У ім удзельнічалі беларусы Падляшша, прадстаўнікі беларускай дыяспары з Варшавы, Вільні і Беластока. Усяго вершы дэкламавалі больш за 20 удзельнікаў у розных узроставых катэгорыях.

Як зазначыў Паввел Станкевіч, у папулярызацыі беларускай мовы на Падляшшы станоўчую ролю адыграў дуэт Swada x Niczos, які выступіў у перададборы польскага фіналу “Еўрабачання” з песняй «Lusterka», выкананай на падляшскім дыялекце беларускай мовы.

Фота: radio.bialystok.pl