BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшоў Форум сацыяльных ініцыятыў горада

Сацыяльныя і грамадскія арганізацыі ў Беластоку правялі Форум сацыяльных ініцыятыў горада. Галоўная тэма сходу – выкарыстанне еўрапейскіх каштоўнасцяў у штодзённых практыках.

На Форум прыбылі і прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку. Сярод іх  – прадстаўнік аб’яднання Literra, спадар Алесь:

Хочам інтэгравацца ў гэтую супольнасць грамадскіх арганізацый Беластока, каб даведацца, якія магчымасці ёсць, куды далей ісці. Хацелася б бліжэй пазнаёміцца, каб ведаць з кім можна будзе супрацоўнічаць, ажыццяўляць супольныя праекты. Наша ямэта – гэта развіццё, інтэграцыя ў беларускую дыяспару польскага грамадства, таксама адукацыйныя праекты, накіраваныя на гісторыю, культуру колішняй Рэчы Паспалітай Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

Усе ўдзельнікі Форуму сацыяльных ініцыятыў горада Беластока атрымалі ў падарунак асобнік зборніка, які складаецца з Канстытуцыі Рэспублікі Польшча, Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і  Хартыі асноўных правоў. Перад прысутнымі выступілі эксперты еўрапейскай супольнасці па папулярызацыі каштоўнасцяў ЕЗ у культуры і грамадстве.

Беларускае Радыё Рацыя