У непублічнай падставовай школе і дзіцячым садку імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку прайшоў Трэці Агляд песні нацыянальных меншасцяў Падляшша «Спяваем разам». 43 удзельнікі заспявалі песні на беларускай, украінскай і расейскай мовах перад журы, куды ўвайшлі прадстаўнікі Падляшскай Оперы і Філармоніі.

Кажа суарганізатарка, дырэктарка дзіцячага садка непублічнай падставовай школы Святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку Люцыя Німеровіч:
–Гэта для таго, каб дзеткі пазнавалі нашую народную мову і мову меншасцей, якія жывуць на Падляшшы. Каб яны вывучалі гэтую мову і каб заўсёды памяталі, што яны беларусы і тут жывуць. У гэтым годзе многа прыехала дзетак. Прыехалі дзеткі з Міхалова, Гайнаўкі, Беластока і Аўгустова.

Кажа прадстаўнік Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове Юры Астапчук:
–Прыехалі з Міхалова, каб паказаць творчасць нашых дзяцей, а таксама розныя песні – беларускія і ўкраінскія, але з націскам на беларускую мову. Дзякуючы такім аглядам ёсць зацікаўленасць музыкай і творчасцю, дзеці ангажуюцца вельмі ў гэта. Калі дзеці спяваюць, значыць культура жыве.
Мэта штогадовага конкурсу-агляду «Спяваем разам» — папулярызацыя культуры меншасцяў, якія пражываюць на Падляшшы, у тым ліку беларускай культуры. Cёлета конкурс быў падтрыманы Прэзідэнтам Беластока і Кураторыем асветы ў Беластоку.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:














Беларускае Радыё Рацыя