У Беластоку ў каворкінгу MediaPort прайшоў квіз «Пытаннечкі», прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны правоў чалавека. Усе пытанні інтэлектуальнай гульні былі прысвечаныя тэме правоў чалавека.
Гаворыць аўтар і вядоўца квіза – галоўны рэдактар „Еўрарадыё“, уладальнік Крыштальнай савы Павел Свярдлоў:
-Ёсць Міжнародны дзень правоў чалавека і, зразумела, што гэтае свята цяжкае, рэальна, як уся праваабарона. Але каб ужо не зусім з сумам, каб яго неяк папулярызаваць, мы прыдумалі напісаць квіз, нейкія гульнявыя пытанні і каб каманды прыходзіліі на іх адказвалі. І з аднаго боку, даведваліся нешта новае, нешта знаходзілі ў сваёй памяці, і так спрычыніліся да гэтага дня ў гульнявой форме.
Пасля Беластоку такі самы квіз будзе праведзены Паўлам Свярдловым сумесна з Human Rights Day для беларусаў, што цікавяцца абаронай правоў чалавека ў Сопаце, Кракаве і Познані.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя