BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прайшоў вялікі Казюковы кірмаш

Святкаванне Дзён культуры крэсаў у Беластоку працягваецца — на выходных кожны жадаючы мог пачаставацца прысмакамі з Падляшша, Літвы і Украіны. На міжнародным кірмашы “Казюкі” прадаваліся не толькі прысмакі, але і вырабы рамеснікаў.

Адзін з удзельнікаў кірмашу, які прыехаў на “Казюкі” з Замбрава, распавёў пра стравы, якія прыгатаваў:

– Усё робім самі. Капуста, агуркі, усё традыцыйна, свежы бярозавы сок, яблычны воцат, дамашні хрэн, ваксавыя свечы, мёд з уласнай пасекі. У нас таксама можна пачаставацца бутэрбродамі, хлебам са смальцам і гэтак далей.

Больш за 100 стэндаў былі заняты фермерскімі далікатэсамі і вырабамі мясцовых рамеснікаў. Вытворцы з Беларусі на сёлетніх “Казюках” прадстаўлены не былі.

Беларускае Радыё Рацыя