У Беластоку адбыўся сімвалічны забег, прысвечаны Дню Волі. Забег прайшоў у парку Konstytucji 3 Maja і сабраў 33 удзельнікаў, якія прыйшлі падтрымаць важную для беларусаў дату. Мерапрыемства было арганізавана фондам Okno na Wschód сумесна з арганізацыяй MOST.

Кажа арганізатар, прадстаўніца Фонда Ліза Міцкевіч:
– Прыдумалі мы разам, калісьці, калі Таня прыехала ў Беласток, ёй вельмі захацелася бегаць. І мы дапамаглі ёй арганізаваць бегавы клуб. І ўсе ідэі ці мы прыдумляем, ці Таня падкідвае, мы адна адной стараемся дапамагаць. Мэта забега не для таго, каб прабегчыся, а мэта каб кожны адчуў салідарнасць, разам з беларусамі бягуць грамадзяне Польшчы, Украіны, таму гэта магчымасць сустрэцца, правесці разам час, а таксама выказаць салідарнасць беларусам.
Па завяршэнні мерапрыемства адбылося ўрачыстае чаяванне, дзе ўдзельнікі і арганізатары абмяняліся ўражаннямі і павіншавалі адзін аднаго з Днём Волі:
– Для ўсіх слухачоў хацелася б у першую чаргу пажадаць усім мірнага неба, зараз гэта вельмі актуальна, унутранай і душэўнай свабоды. У такія дастаткова цяжкія часы я б хацела пажадаць захаваць сябе і захаваць цяпло і свет, які ёсць у душы.
– Хочацца падтрымаць ваш народ.
– З Днём Волі, усё атрымаецца!
Удзельнікі забегу маглі выбраць адну з дзвюх дыстанцый – 1,5 км або 5 км. Таксама была магчымасць прайсці трасу пешшу. Усе ўдзельнікі забегу былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


















Беларускае Радыё Рацыя