BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прэзентавалі фільм «Магія Падляшша. Шаптухі»

У Беластоку ў кіно Forum прайшоў паказ дакументальнага фільма «Магія Падляшша. Шаптухі». Пасля прагляду стужкі адбылася творчая сустрэча і дыскусія з яе аўтарамі. Паказ фільма пра нетрадыцыйную народную медыцыну на Падляшшы прайшоў пры перапоўненай зале.

Гаворыць рэжысёрка – Малгажата Шышка:

-Пытанне, чаму жывучы ў ХХІ стагоддзі, людзі надалей цягнуцца да народнай медыцыны, нетрадыцыйнай, якая зараз перажывае пэўны рэнесанс. Навошта надалей мы ездзім да розных шаптуноў і шаптух, да бабуль, якія замаўляюць? Чаму традыцыйнай медыцыны нам недастаткова. І што спрычыняецца да ацалення і ці гэта ўвогуле праўда?

Бліжэйшыя паказы дакументальнай стужкі «Магія Падляшша. Шэптухі» адбудуцца ў гэтым рэгіёне ўжо ў бліжэйшую нядзелю ў Трэсцянцы і Міхалове. Пачатак а 14-й і 17-й гадзінах адпаведна.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя