BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прэзентавалі кнігу пра гарадскі раён Пяскі

Гісторык з Беластока Веслаў Урубель напісаў кнігу пра мінулае раёна Пяскі і прадставіў яе ў галерэі імя Слендзінскіх, у будынку былой сінагогі Цытронаў.

Кніга “Пяскі. Апавяданні з мінулага раёна” будзе цікавая і беларусам, кажа сам аўтар Веслаў Урубель:

– Успаміны з 50-60 гадоў, гэта быў астатні акорд існавання раёну Пяскі. Сенны рынак, Рыбны рынак, сучасная вуліца Марыі Складоўскай Кюры, вуліца Жалезная аж да Валадыёўскага, вуліца 11-га лістапада, яшчэ Млыновая зачапляла Пяскі. Гэта вельмі вялікая тэрыторыя, дзе жылі палякі, расейцы, габрэі, немцы, у меншай колькасці, але былі таксама і беларусы. Было шмат новых адкрыццяў, фактаў. Праца папулярна-навуковая.

Прэзентацыі выдання прайшла пры поўным аншлагу жыхароў раёна Пяскі. 400-старонкавая кніга гісторыка Веслава Урубеля “Пяскі. Апавяданні з мінулага раёна” даступная ў бібліятэках горада, а таксама ў галерэі імя Слендзінскіх.

Беларускае Радыё Рацыя