BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прэзентавалі кнігу пра спадчыну Уладзіміра Навумюка 

17 снежня ў Падляшскай бібліятэцы прайшла аўтарская сустрэча і прэм’ера кнігі Ганны Навумюк-Якуц «Włodzimierz Naumiuk – Zanim przemówią rzeźby». Імпрэза працягвалася каля гадзіны і было даступнае шырокай аўдыторыі, у тым ліку анлайн.

Аўтарка падкрэсліла, што кніга нарадзілася з двухгадовай уважлівай працы і размоваў з дзедам – народным майстрам Уладзімірам Навумюком:

Госця вечара, даследчыца Валянціна Швед, звярнула ўвагу на значэнне такога выдання для рэгіянальнай памяці:

Сустрэча дала магчымасць пазнаёміцца з кулісамі стварэння выдання, пачуць асабістыя ўспаміны і абмеркаваць мастацкую спадчыну Уладзіміра Навумюка. Праект быў рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы з Фонду прасоўвання культуры.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя