BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прэзентавалі праграму фестывалю Tutaka 2025

Аргкамітэт фестывалю Tutaka 2025 прадставіў праграму і фармат пятай па ліку  штогадовай падзеі, якая аб’ядноўвае сучасную беларускую культуру, грамадзянскую супольнасць і актыўных людзей з розных краін.

Слова падчас канферэнцыі ўзяў намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі. Ён падкрэсліў, што горад заўсёды будзе падтрымліваць ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю культуры вольных беларусаў на Падляшшы:

-Найважнейшая падзея для ўсіх вольных беларусаў. Гэта месца, дзе яны могуць сустрэцца і гаварыць пра тое, што за нашай усходняй мяжой немагчыма і забаронена.

Звярнуўся да прысутных і кіраўнік фонду “Тутака” Павел Станкевіч:

-Праз тры дні на галоўнай сцэне зайграе 10 гуртоў. Дадаткова маем шмат розных падзей, такіх як дыскусіі, лекцыі. Будзе 52 падзеі. Самае галоўнае на фестывалі – гэта супольная энергія.

Фестываль адбудзецца 10–13 ліпеня 2025 года на паляне Барык — гэта 30 кіламетраў ад Беластока і 20 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Сёлета ён пройдзе пад дэвізам салідарнасці і творчасці, а ў праграме — канцэрты, кінапаказы, выстаўкі, творчыя сустрэчы, адукацыйныя і грамадзянскія актыўнасці.

Праграма фестываля тут: https://tutakafest.org/be/#ed-708531267.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя