У Музеі Памяці Сібіры адбылася прэс-канферэнцыя і афіцыйная прэзентацыя партала «Расповеды з Сібіры» — анлайн-архіва, які змяшчае асабістыя гісторыі ахвяр савецкіх рэпрэсій і іх нашчадкаў.

Дырэктар Музея Войцех Слешыньскі адзначыў, што партал прыдасца і для вывучэння гісторыі рэпрэсій беларусаў:
– Зразумела ў Беларусі сёння мы не можам збіраць успаміны, але гэтая памяць беларуская ў нас ёсць. Частка тых людзей, які расказвалі нам свае гісторыі, была дэпартавана з Беларусі. Што нас чакае наперадзе? Збіранне ўспамінаў у другім-трэцім пакаленні асоб, якія сёння жывуць у Беларусі, але там яны сёння не могуць адкрыта расказваць пра дэпартацыі за савецкім часам.
З прамовамі выступілі стваральнікі партала, супрацоўнікі музея і госці, асабістыя гісторыі якіх апублікаваныя на партале.
Кажа сібірак Міхаіл Сяўрук:
– У 1936 годзе нас раскулачылі. Забаранілі парабкаў. Пакінулі адну карову і аднаго каня. Хадзіў да лесу да партызан. І адзін з суседаў сустрэў і забачыў гэта. І нас вывезлі на Сібір.
На партале «Расповеды з Сібіры» прадстаўлены аповеды людзей, высланых у Сібір, іх дзяцей і ўнукаў, сабраныя з розных куткоў Польшчы і польскай дыяспары за мяжой. Праз архіўныя дакументы, аўдыё- і відэаінтэрв’ю, праект раскрывае глыбіню індывідуальнага досведу выгнання, траўмы і перадачу памяці праз пакаленні.
Даведацца больш і азнаёміцца з матэрыяламі можна на сайце праекта: https://sybir.bialystok.pl/
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара