У Беластоку пройдзе традыцыйны Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў ŻUBROFFKA. Сёлета гэта будзе ўжо 18-ы такі фестываль і такая знакавая лічба мае сваю адметнасць.

Гавораць яго арганізатары.
– 18-ка ёсць для нас пэўным зваротам да маладосці. Як і ў мінулым годзе тэмы будуць цікавыя. Больш за 1100 фільмаў, мы змаглі разам з тымі, хто адбіраў, выбраць для конкурсу 102.
– 18-ая ŻUBROFFKA будзе вельмі цікавая, вельмі важная, бо 18-ка – гэта момант, калі мы можам прыняць рашэнне аб нашым жыцці. Але і момант, калі мы можам больш поўна вырашаць пра будучыню. Мы хочам брацца за складаныя справы і не баяцца.
– Кожны год мы разам ганарымся тым, што ў нас тут лепшае ў рэгіёне, на Падляшшы.
18-ы Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў ŻUBROFFKA пройдзе ў Беластоку з 4 па 8 снежня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя