43-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» стартуе ў Беластоку ўжо 29 траўня ў канцэртнай залі Падляшскай Оперы і Філармоніі пры вуліцы Падлеснай.

Сёлетні фестываль прысвечаны памяці шматгадовага старшыні журы фестываля, прафесара Рамуальда Твардоўскага. Кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:
– Хочам проста запрапанаваць беластоцкай і не толькі публіцы, бо фестываль гэта дадаткавыя канцэрты, выдатных кампазітараў, музыку, класіку і творы сучасных кампазітараў, жывых і тых, якіх не стала. Праграма разнарадная.
У межах фестываля «Гайнаўка 2024» у Беластоку выступяць хоры з Польшчы, Украіны, Літвы, Малдовы, Венгрыі і Арменіі. Вольную Беларусь прадставіць хор «Канкордыя» з Варшавы. Фестываль завершыцца 2-га чэрвеня.



Падрабязная праграма тут: http://festiwal-hajnowka.pl/
Беларускае Радыё Рацыя






