Аргкамітэт Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча супольна з Хабам “Новая зямля” ладзіць адкрытую лекцыю Розы Турарбекавай, кандыдаткі гістарычных навук, дацэнткі, прадстаўніцы Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі і Цэнтра даследаванняў міжнародных адносін, які ствараецца пры будучым універсітэце.

Тэма лекцыі: «Іслам vs ісламізм: вера ці палітычны праект»
Сустрэча будзе прысвечаная ключавым адрозненням паміж паняткамі іслам і ісламізм, а таксама асноўным кірункам у ісламе – сунізму і шыізму. Слухачы даведаюцца пра прычыны фармавання ісламісцкай палітычнай дактрыны і пра тое, якім чынам яе развіццё на Блізкім Усходзе ўплывае на сацыяльныя і палітычныя працэсы ў Еўропе.
Асобная ўвага будзе нададзена наступным тэмам:
– стэрэатыпы адносна мусульман і мусульманак;
– гендарная няроўнасць і дыскрымінацыя;
– джыхадызм і радыкалізм.
Дата і час: 29.11, 14:00–16:00
Месца: Беласток, ul. Św. Rocha 5/32, Chill Time Club
Лекцыя адкрытая для ўсіх зацікаўленых!
Даведка: Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча ствараюць беларускія навукоўцы у замежжы як незалежная даследчая і адукацыйная ініцыятыва з беларускім кантэкстам і еўрапейскімі каштоўнасцямі. Асацыяцыя па стварэнні ўніверсітэта зарэгістраваная ў Польшчы 23 верасня 2025 года. Да ініцыятывы далучыліся вядомыя беларускія даследчыкі, сярод якіх дактары і кандыдаты навук у галіне гуманітарных і сацыяльных навук. У планах – стварэнне ў Польшчы даследчага ўніверсітэта з магістарскімі і доктарскімі праграмамі і беларускай мовай выкладання.
Паводле прэс-рэлізу






