У беластоцкіх шпіталях з 16 па 21 верасня будзе праходзіць 12-ы Агульнаеўрапейскі тыдзень прафілактыкі анкалагічных новаўтварэнняў галавы і шыі. Акцыя будзе праводзіцца пад дэвізам: «Роўны доступ – роўныя магчымасці».
Гавораць лекары-анколагі і іх пацыенты, якія прайшлі паспяховы курс лячэння.
-Вельмі важна як мага хутчэй выяўляць і не недаацэньваць нават нявелькай колькасці вузельчыкаў. І выяўляць іх, калі мацаем шыю і глядзім, ці там нічога не з’явіліся.
-Своечасовае выяўленне новаўтварэнняў дае магчымасць больш абмежаванага лячэння – або хіміятэрапія, або хірургічныя аперацыі.
-Часта мы мусім выкарыстоўваць розныя метады лячэння. Яно можа трываць некалькі месяцаў. Але ў выніку нам сапраўды ўдаецца ў большасці хворых гэта вылечыць пры ўмовах, што трапляюць яны да нас на пачатковых стадыях захворвання.
12-ы Агульнаеўрапейскі тыдзень прафілактыкі анкалагічных новаўтварэнняў галавы і шыі будзе праводзіцца пад дэвізам: «Аб’яднаная Еўропа ў барацьбе з анкалогіяй галавы і шыі. Роўны доступ – роўныя магчымасці».
Поўны расклад пунктаў даследаванняў:
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя