BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці да 4-й гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі

Беларуская дыяспара Беластока ладзіць акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Яна будзе прымеркаваная да чацьвёртай гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі.

Адзін з арганізатараў акцыі – Ян Абадоўскі заклікае прыходзіць на акцыю да Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку з кветкамі і памятнымі знічамі.

Акцыя будзе прысвечана гадавіне забойства Рамана Бандарэнкі і таксама ўсім ахвярам рэжыму Лукашэнкі. Запрашаем прыносіць знічы, кветкі і бел-чырвона-белыя сцягі, каб мы разам ушанавалі памяць Рамана Бандарэнкі і паказалі, што мы памятаем, мы не забудзем, мы не даруем і рэжым Лукашэнкі ўсё роўна будзе адказваць за ўсе свае дзеянні.

Акцыя адбудзецца ў Беластоку 12 лістапада па адрасе – сквер Вольнай Беларусі, 1. Пачатак а 18-й гадзіне.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя