Беларуская дыяспара Беластока запрашае 26 красавіка (субота) а 17:30 прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 39-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Месца акцыі: skwer Wolnej Białorusi 1, Białystok. Кансулят Рэспублікі Беларусь у Беластоку.

“26 красавіка — Дзень памяці і супраціву. Чарнобыль не забыты. І ніколі не будзе. Прайшло ўжо амаль 40 гадоў з той ночы, калі выбух на Чарнобыльскай АЭС разарваў жыццё, зямлю і будучыню. Беларусь заплаціла высокую цану — мільёны людзей пацярпелі, сотні вёсак зніклі, а зямля стала зонай маўклівага болю.
Сёння мы выходзім не толькі дзеля памяці. Мы выходзім, каб сказаць «НЕ» новай ядзернай пагрозе — расейскай ядзернай зброі на беларускай зямлі. Мы не хочам быць часткай сцэнара, напісанага не намі. Мы супраць ядзернай закладніцы, у якую нас ператвараюць.
26 красавіка — прыходзьце на акцыю. Каб памятаць. Каб быць вольнымі. Каб быць пачутымі, – заклікаюць арганізатары падзеі. – Чарнобыльскі Шлях працягваецца — і ён наш”.