Беласток упершыню прыме ўдзельнікаў найбуйнейшага ў Польшчы гістарычнага кангрэсу. Менавіта ў сталіцы Падляшша 17-20 верасня 2024 г. пройдзе ХХІ Агульны з’езд польскіх гісторыкаў, у якім прымуць удзел больш за 800 чалавек.
Пра замежных удзельнікаў распавёў старшыня аргкамітэта ХХІ Агульнага з’езду польскіх гісторыкаў у Беластоку, прафесар Цэзары Кукло:
-Будзе 13 замежных рэфератаў. З Літвы прыязджаюць чацвёра даследчыкаў, з Украіны таксама чацвёра навукоўцаў, даслалі ім адмысловыя запрашэнні, пацверджаныя дэканам, каб не было праблем з перасячэннем мяжы. Маем двух даследчыкаў з Нямеччыны, з Беларусі адзін незалежны – пан Сяргей Токць, які з’яўляецца супрацоўнікам Цэнтра беларускіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, маем яшчэ навукоўцаў з Галандыі і ЗША.
Агульны з’езд польскіх гісторыкаў у Беластоку адбудзецца ў 85-ую гадавіну нападу Германіі і Савецкага Саюза на Польшчу ў верасні 1939 года. На арганізацыю З’езду з бюджэту Падляшскага ваяводства была выдзелена сума 300 тысяч злотых.
Праграма ХХІ Агульнага з’езду польскіх гісторыкаў у Беластоку тут: https://zjazdhistorykow.pl.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя