BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе «Пелетон Памяці»

24 жніўня а 17-й ад Катыньскага Пляцу каля Падляшскай філармоніі стартуе 9-ы “Пелетон Памяці” — штогадовая ініцыятыва Музея Памяці Сібіры. Маршрут даўжынёй каля 8 км праляжа праз гістарычныя мясціны Бяластока, звязаныя з савецкімі рэпрэсіямі, у тым ліку следчы ізалятар, дзе будзе прадстаўлены рэквізіт з фільма “Катынь” Анджэя Вайды.

Пелетон Памяці. Фота MPS.

На адмысловай прэс-канферэнцыі Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі падкрэсліў значэнне ініцыятывы:

– Гэтая падзея прымеркаваная да гадавіны падпісання пакта Рабентропа-Молатава, які прывёў да чацвёртага падзелу Польшчы. Згодна з гэтым пактам, савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу. У прыватнасці, яны спыніліся дзесьці ў Беластоку, і немцы мірна пакінулі Беласток.

Як адзначыў дырэктар Музея Памяці Сібіры, прафесар Войцех Слешыньскі ініцыятыва мае міжнародны размах і пройдзе таксама ў Латвіі, Літве і Малдове:

– Гэта міжнароднае мерапрыемства, і мы падтрымліваем сувязь з Кіевам і чакаем моманту, калі мы там зможам праехаць на роварах па горадзе. За дзень да пелетону мы адкрываем выставу “Сібір – турма народаў” у Нацыянальным музеі Малдовы ў Кішынёве. І гэта будзе першая выстава, якую мы хочам прадставіць у розных частках свету.

Да ўдзелу ў велапрабегу “Пелетон Памяці” запрашаюцца ахвочыя ўсіх узростаў. Запісацца можна да 13 жніўня або да вычарпання стартавых набораў праз форму: tiny.pl/5zskyr-0

Кожны, хто зарэгіструецца, атрымае пацвярджэнне на e-mail да 18 жніўня 2025 года.

Цалкам матэрыял:

Пелетон Памяці. Фота MPS.
Пелетон Памяці. Фота MPS.
Пелетон Памяці. Фота MPS.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота MPS