BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку пройдзе сустрэча з Зянонам Пазьняком

У суботу, 18 студзеня, пройдзе сустрэча беларусаў Беластока з кіраўніцтвам Нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Зянонам Пазьняком і Паўлам Усавым.

Сустрэча пройдзе ў прасторы «Новая Зямля» па новым адрасе – вуліца Святога Роха 5/32. Пачатак а 14-ай.

Тэма сустрэчы заяўлена як «Беларусь: цяпершчына і будучыня». У праграме выступы кіраўнікоў і адказы на пытанні прысутных. Дадаткова можна будзе набыць кнігі Зянона Пазьняка і атрымаць аўтограф аўтара.

У мерапрыемстве возьмуць удзел сябры моладзевай арганізацыі РУХ.