У Беластоку 5 лютага 1943 года 6300 яўрэяў павінны былі быць дэпартаваны ў лагеры знішчэння.

5 лютага 1943 года ў чатыры гадзіны раніцы атрады жандармерыі, гестапа і яўрэйскай паліцыі пачалі абшукваць тэрыторыю гета, вылоўліваючы людзей, адабраных для дэпартацыі. Падчас аперацыі, якая доўжылася з тыдзень, каля тысячы чалавек былі расстраляныя на месцы, а яшчэ 12 тысяч трапілі ў лагер смерці Трэблінка.
У памяць пра тыя трагічныя падзеі Галерэя імя Слендзінскіх праводзіць вечаровыя мерапрыемствы, якія распачнуцца ў 17.30 на скрыжаванні вуліц Юравецкай і Сянкевіча, дзе была адна з брам гета.
Беларускае Радыё Рацыя