BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку раскажуць пра мажлівасці працы для моладзі з Беларусі і Украіны

Цэнтр падтрымкі грамадскіх арганізацый у цэнтры Беластоку ладзіць серыю з трох цыклічных інтэграцыйных і прафесійных майстар-класаў пад назвай: «Эфектыўны пошук працы».

Кажа каардынатар праекта, супрацоўніца Цэнтра падтрымкі грамадскіх арганізацый Ірына Капланашвілі:

– У гэтым годзе паспрабавалі папрацаваць з моладдзю. Сустрэча прысвечана тэме працаўладкавання. Працаўладкаванне – гэта заўжды актуальна, асабліва для замежнікаў. Моладзь летам не ведае куды сябе падзяваць. І яны хочуць ужо зарабляць грошы. Мы адкрыты для ўсіх – як для замежнікаў, так і для астатніх жыхароў Беластоку. Буду расказваць, як рыхтавацца да сумоўя.

Наступны майстар-клас пройдзе 18-га ліпеня, а 17-й, па адрасе вул. Св. Роха, 3. Запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 15-25 гадоў, якія жадаюць атрымаць інфармацыю пра ўмовы працаўладкавання ў Польшчы. Майстар-класы арганізаваны ў рамках праекта «Сіла сустрэчы 3» пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя