BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Распачаў новы сезон беларускі Беластоцкі музычны клуб

У Беластоку распачаў свой ужо другі сезон беларускі Беластоцкі музычны клуб. Гэта згуртаванне беларускіх музыкаў, якія з розных прычын вымушаныя былі часова пакінуць Радзіму, аселі ў Беластоку і працягваюць тут займацца музычнай дзейнасцю. Клуб аднадумцаў быў заснаваны ў мінулым годзе, і новы сезон музыкі распачалі вялікім канцэртам, які адбыўся ў Беластоку ў бары Beer4U.

 Гаворыць рэзідэнт клуба – Уладзіслаў Бернат, ён жа “Дзядзенька”, з гурта Дзецюкі:

– Я  насамрэч не чакаў такой колькасці людзей, якія прыйшлі паспяваць разам з намі, падтрымаць, папіць піва. І гэта неверагодна! Насамрэч такая колькасць беларусаў у адным месцы вяртае дадому, вяртае ў Гародню. Хацелася б, каб такіх імпрэзаў было больш. Вельмі файная імпрэза, дзякую ўсім арганізатарам і спадзяюся, што ўсё будзе класна.

А чарговая імпрэза ў рамках беларускага Беластоцкага музычнага клуба адбудзецца ўжо ў гэты чацвер, 22 лютага. Там зайграе малады падляшскі рок-гурт «Вандроўнік».
Пачатак у 19.30 у бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай 14.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя