BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку распачаўся 12-ы сезон працы гарадской роварнай камунікацыі

1 красавіка ў Беластоку распачаўся 12-ы сезон працы Беластоцкай роварнай камунікацыі BiKeR. У гэтым сезоне для беластачан і гасцей горада будуць працаваць 55 роварных станцый і 550 ровараў рознага кшталту.

Гаворыць намеснік прэзідэнта Беластока – Рафал Рудніцкі:

-З 1 красавіка па 31 кастрычніка – 55 веласіпедных станцый і 550 ровараў у пастаянным карыстанні, у тым ліку 470 стандартных ровараў, 50 ровараў з дзіцячымі крэсламі, 10 тандэмаў і 20 дзіцячых ровараў. Нагадаю, што першыя 25 хвілін бясплатныя.

Да актыўнага карыстання паслугамі сеткі гарадскіх ровараў запрашае і дырэктар дэпартамента ўпраўлення Беластоцкай гарадской камунікацыі – Багуслаў Прокоп:

– Да суполкі BiKeRa далучылася амаль 9000 новых карыстальнікаў. Усяго іх зараз 80 тысяч. Варта зарэгістравацца на старонцы bikerbialystok.pl. І ўзяць на пракат ровар праз прыкладанне. 50 злотых першапачатковы ўзнос. Вы можаце лёгка сумясціць язду на гарадскім ровары ў Беластоку з грамадскім транспартам. Роварныя станцыі знаходзяцца побач з галоўнымі прыпынкамі. Сардэчна запрашаем! Спадзяюся, што гэты сезон будзе вельмі ўдалым.

Акрамя Беластока сетка гарадскіх ровараў будзе працаваць таксама і ў суседніх гмінах – Хорашч, Юхнавец Касцёльны, Супрасль, Грабаўка ды Васількаў.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток